7 кастрычніка (субота) з 6.00 да 16.30 будзе перакрыты рух па вуліцах Мінскай, Савецкай і плошчы Свабоды ў аграгарадку Ракаў.
А таксама ад скрыжаванняў вуліц Мінскай і Пушкіна (царква) і Савецкай з Юбілейнай (аўтастанцыя). Аб'езд будзе ажыццяўляцца па вуліцы Пушкіна, вёсцы Паморшчына, вуліцах Кальцавой, Бястужава, Юбілейнай.
Для гасцей мерапрыемства будзе арганізавана стаянка па адрасе: аграгарадок Ракаў, вуліца Пушкіна, дом 6 (стаянка насупраць школы і тэрыторыя рынку).


