Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прафілактыка - галоўная «зброя» ратавальнікаў

03.10.2023

Для павышэння эфектыўнасці мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, нагадвання насельніцтву аб няўхільным выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з сельвыканкамам і ўсімі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі правялі комплексную пажарна-прафілактычную акцыю на тэрыторыі Валожынскага сельсавета.

Падчас рэйдавых мерапрыемстваў ратавальнікі надалі асаблівую ўвагу стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, абследавана 185 домаўладанняў, праінструктавана 366 грамадзян. Пры наведванні домаўладанняў, пільная ўвага, была ўдзелена стану пячнога ацяплення, электраправодкі, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Работнікі МНС азнаёмілі жыхароў сельскіх населеных пунктаў з пажарнай абстаноўкай на тэрыторыі раёна, пры гэтым зрабіўшы акцэнт на асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх. Ратавальнікі адзначылі, што толькі за гэты перыяд 2023 года ў Валожыншчыне ўжо зарэгістраваны 51 пажар.

У мэтах папярэджання пажараў у жыллі ратавальнікі нагадваюць:

  • не паліце ў ложку, памятайце, што алкаголь і цыгарэта - актыўныя саўдзельнікі пажару;
  • сачыце за спраўнасцю электраправодкі, не перагружайце электрасетку, не дапушчайце прымянення самаробных электрапрыбораў і «жучкоў»;
  • не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы;
  • не распальвайце печы лёгкімі на загаранне і гаручымі вадкасцямі, не пакідайце без нагляду печы, якія топяцца.

Выкананне гэтых правілаў пажарнай бяспекі дазволіць знізіць рызыку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і захаваць жыццё і здароўе Вам і Вашым блізкім.

Задайте вопрос