Ужо добрай традыцыяй стала наведванне супрацоўнікамі аддзела сваіх ветэранаў напярэдадні Дня пажылых людзей, і 2023-ы год таксама не стаў выключэннем.

У рамках правядзення акцыі «Не забыты сваім калектывам» супрацоўнікі Валожынскага РАУС сумесна са старшынёй ветэранскай арганізацыі наведалі ветэрана органаў унутраных спраў Рубацкага Георгія Іванавіча. Георгій Іванавіч аддаў службе ў органах унутраных спраў больш за 20 гадоў, узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» 3 і 2 ступені, прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС.


