Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень работнікаў культуры!

04.10.2023

Паважаныя работнікі культуры Валожынскага раёна!

Паважаныя члены грамадскага аб'яднання «Белая Русь»!

На Валожынскай зямлі дзесяцігоддзямі складаліся культурныя традыцыі і заўсёды былі і ёсць людзі, якія ўносяць неацэнны ўклад у духоўнае развіццё і папулярызацыю культурнай спадчыны. Людзі, адданыя сваёй справе і здольныя запаліць сваёй творчасцю іншых.

Праца кожнага з вас, паважаныя работнікі культуры, гэта бясцэнны ўклад у захаванне і памнажэнне культурнай спадчыны Валожыншчыны.

Вы не толькі захоўваеце, узбагачаеце і перадаеце будучым пакаленням каштоўнасці нацыянальнай культуры, але і фармуеце ў людзей пачуццё нацыянальнай годнасці, яднання і згоды.

Паважаныя работнікі культуры Валожынскага раёна!

Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам і шчырую падзяку за прафесіяналізм, любоў да прыгожага і імкненне прывіць гэту любоў іншым.

Дзякуй вам за ваш талент, неабыякавасць, уменне зараджаць гледачоў энергіяй дабра і стварэння.

Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнага творчага патэнцыялу, радасці творчасці і натхнення.

Савет Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»

Задайте вопрос