У перыяд з 4 па 31 кастрычніка 2023 года праводзіцца рэспубліканская акцыя «Чысты лес», прысвечаная Году міру і стварэння. Навучэнцы 5-11 класаў Вішнеўскай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у пасадцы саджанцаў хвоі на плошчы 1,8 га Вішнеўскага лясніцтва. Усе працавалі з энтузіязмам, жартамі і зладжана. Хлопцы разумелі, што яны робяць высакародную справу.


