Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вучэбная эвакуацыя!

06.10.2023

У пятніцу, 06.10.2023 года, згодна з графікам, ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла вучэбная трэніровачная пажарная эвакуацыя па адпрацоўцы навыкаў дзеянняў у надзвычайных сітуацыях сярод супрацоўнікаў і выхаванцаў, арганізаваная супрацоўнікамі РАНС.

Жыццё поўнае нечаканасцяў, і важна навучыць дзіця захоўваць спакой у складаных сітуацыях, знаходзіць выхады з iх. Адной з галоўных задач установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца забеспячэнне бяспекі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Па сігнале трывожнай кнопкі аператыўна і зладжана быў арганізаваны выхад дзяцей на тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі. Дзякуючы правільным дзеянням і выразным інструкцыям супрацоўнікаў РАНС, усе дзеці і супрацоўнікі былі своечасова эвакуіраваны з «палаючага» будынка. Прычым, хочацца адзначыць, што «пажар» у будынку, быў набліжаны да рэальных падзей: задымленне будынка, званок па нумары «101», прыезд пажарнай службы.

Папярэдне з дзецьмі былі праведзены гутаркі па пажарнай бяспецы, пазнаёмілі з прафесіяй - пажарны, тлумачачы ўчынкі, дзеянні людзей, якія могуць прывесці да выпадковых узгаранняў, іх небяспецы для здароўя; пра тое, як трэба сябе паводзіць у такіх сітуацыях, каб не пацярпець ад агню, дыму.

Эвакуацыя прайшла без панікі, персанал і супрацоўнікі РАНС адпрацавалі ўсе свае дзеянні граматна.

Інфармацыю падрыхтаваў намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Т.С. Скіба

lesovichok.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос