Паважаныя работнікі культуры Валожынскага раёна! Паважаныя члены грамадскага аб'яднання «Белая Русь»!
На Валожынскай зямлі дзесяцігоддзямі складаліся культурныя традыцыі і заўсёды былі і ёсць людзі, якія ўносяць неацэнны ўклад у духоўнае развіццё і папулярызацыю культурнай спадчыны. Людзі, адданыя сваёй справе і здольныя запаліць сваёй творчасцю іншых.
Праца кожнага з вас, паважаныя работнікі культуры, гэта бясцэнны ўклад у захаванне і памнажэнне культурнай спадчыны Валожыншчыны.
Вы не толькі захоўваеце, узбагачаеце і перадаеце будучым пакаленням каштоўнасці нацыянальнай культуры, але і фармуеце ў людзей пачуццё нацыянальнай годнасці, яднання і згоды.
Паважаныя работнікі культуры Валожынскага раёна!
Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам і шчырую падзяку за прафесіяналізм, любоў да прыгожага і імкненне прывіць гэту любоў іншым.
Дзякуй вам за ваш талент, неабыякавасць, уменне зараджаць гледачоў энергіяй дабра і стварэння.
Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнага творчага патэнцыялу, радасці творчасці і натхнення.
Савет Валожынскай раённай арганізацыі
РГА «Белая Русь»


