Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры!
Захаванне і прымнажэнне духоўных каштоўнасцей - адна з самых высакародных і адказных місій на зямлі! Ваша творчасць спрыяе гарманічнаму развіццю асобы і любові да творчасці падрастаючага пакалення, робіць наша жыццё больш прывабным і разнастайным. Вы працуеце, калі іншыя адпачываюць, шчодра дзеліцеся з людзьмі багаццем сваёй душы, самааддана служыце ідэалам дабра, прыгажосці і высокай культуры. Дзякуючы вашым ідэям і пастаяннаму творчаму пошуку рэгіён жыве цікавым жыццём.
Дарагія сябры! Жадаем вам бязмежнага шчасця, вялікіх поспехаў! Хай творчасць будзе ў радасць! Хай крыніца энергіі і аптымізму ніколі не вычарпаецца! Хай з вашай дапамогай наша жыццё становіцца прыемней і весялей! Хай у вашым жыцці будзе больш пазітыву, свят і ўдзячных гледачоў! Невычэрпнага натхнення вам для дасягнення новых вышынь!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў


