Для навучання правіламі бяспекі хлопчыкі і дзяўчынкі з устаноў наведалі раённы цэнтр бяспекі, у якім іх чакала шмат чаго цікавага і карыснага.
У цэнтры бяспекі хлопцам неабходна было выклікаць ратавальнікаў па нумарах 101 або 112 і растлумачыць, што ў іх адбылося, навучыцца карыстацца вогнетушыцелем, выратаваць праваліўшагася пад лёд, а таксама знайсці ўсе парушэнні правілаў пажарнай бяспекі ў «пакоі памылак». Даведаліся, для чаго патрэбен план эвакуацыі, і якія на ім бываюць абазначэннi і што яны азначаюць. Выконваючы правілы бяспекі, прайшлі лабірынт запоўнены дымам пры дапамозе эвакуацыйных знакаў. Навучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу.
Для замацавання хлопцы прагледзелі серыі з мультфільма «Спецатрад 112» і ў падарунак атрымалі памяткі па бяспецы і расклад заняткаў.


