У рамках шостага школьнага дня 7 кастрычніка прайшла інтэрактыўная гутарка "Выбітныя землякі". Хлопцы пазнаёміліся з жыццём нашага знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Чартовічы Валожынскага раёна, чалавекам-легендай Аляксеем Бацянам, Героем Расіі. Яго жыццёвы шлях і гераічны подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны зрабілі ўражанне на дзяцей. Дзякуючы правядзенню мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці ў дзяцей фарміруецца пачуццё гонару за свой народ, за герояў "былых часоў", за датычнасць да вялікага подзвігу землякоў.




