Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя «Моладзь за бяспеку»

10.10.2023

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» работнікі Валожынскага раённага аддзела па НС сумесна з БРСМ і актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных наведалі грамадзян сацыяльна ўразлівай катэгорыі.

Маладыя людзі аказалі ім дапамогу ў зборы вінаграду, пераклалі дровы, сабралі яблыкі і зрэзалі сухія дрэвы, а таксама ўсталявалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Таксама ратавальнікі нагадалі аб захаванні правіл пажарнай бяспекі і ўручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

10 10 23 22

Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае:

- Патэлефануйце сваім пажылым бацькам, даведайцеся, як у іх справы.

- Дапамажыце па гаспадарцы, а галоўнае — пераканайцеся ў іх бяспецы.

- Абсталюйце жылы пакой аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. Пераканайцеся ў спраўнасці пячнога ацяплення (загадзя прачысціце комін ад сажы, паглядзіце, ці няма расколін у сценках печы, ці прыбіты металічны прадтопачны ліст, залезьце на гарышча і пераканайцеся ў спраўнасці коміна).

- Паглядзіце на стан электраабсталявання (старую праводку, пастаўце аўтаматычныя апараты абароны на электрычны лічыльнік).

Нагадаеце бацькам тэлефонныя нумары экстраных служб 101 альбо 112.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

valozhin.by

Задайте вопрос