Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурна-пазнавальная імпрэза “Малая радзіма – вялікая любоў”

01.11.2023

Першага лістапада Валожынскі раённы цэнтр культуры гасцінна сустракаў навучэнцаў 4-ых класаў СШ №1 г. Валожына.  Тут для іх прайшла літаратурна-пазнавальная імпрэза  “Малая радзіма – вялікая любоў”, якую ладзілі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”. Падчас мерапрыемства дзеці і настаўнікі пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай Валожыншчыны, пачулі цікавы расповед пра людзей, што праслаўлалі малую радзіму і паслухалі некаторыя з іх твораў . 

На працягу ўсёй сустрэчы, і настаўнікі і дзеці, з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне, і за правільныя адказы кожны змог атрымать салодкі падарунак.

Задайте вопрос