Насычана праходзяць дні для выхаванцаў аздараўленчых лагераў на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Хлопцы з аздараўленчага лагера «Планета дзяцінства» на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожына» пабывалі з экскурсіяй на Івянецкім філіяле ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», дзе не толькі пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства «Слодыч», але і наведалі цэх, дзе ўсталяваны дзве лініі па выпуску карамелі, убачылі тэхналогію вырабу цукерак. Не абышлося і без дэгустацыі выпускаемай прадукцыі.

А выхаванцы малодшых атрадаў з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве «Карусель рухомых гульняў».

У аздараўленчым лагеры «Вясёлка» на базе ДУА «Гародзькаўская сярэдняя школа» для дзяцей няма ніводнай свабоднай хвіліны: экскурсіі па ўскраінах аг. Гародзькі, хвілінкі здароўя, конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы.

У прыроды няма дрэннага надвор'я - такі дэвіз у выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба» на базе ДУА «Сівіцкая базавая школа». Восеньскія пейзажы радуюць дзяцей. Пасля экскурсіі на прыроду хлопцы з задавальненнем адлюстравалі ўсе восеньскія фарбы ў сваіх малюнках.




