У Валожынскім раёне адбылося 50 пажараў, у агні якіх загінулі 5 чалавек.

Каб мінімізаваць колькасць вогненных НС ратавальнікі раёна сумесна з прадстаўнікамі іншых суб'ектаў прафілактыкі працягваюць актыўную працу ў жылым сектары, накіраваную на зніжэнне колькасці пажараў, і павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб важнасці выканання патрабаванняў бяспекі. Асаблівую ўвагу надаюць адзінока пражываючым, адзінокім грамадзянам, інвалідам, шматдзетным сем'ям і сем'ям, знаходзячымся ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

У гутарцы з гаспадарамі работнікі МНС распавялі, як бяспечна тапіць печ і эксплуатаваць электрычныя прыборы, растлумачылі пра важнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і як утрымліваць гэты прыбор у спраўным стане.
- У выпадку задымлення апавяшчальнік падасць гучны гукавы сігнал і зможа абудзіць нават спячага чалавека, – акцэнтавалі работнікі МНС.



