1 лістапада 2, 7 і 8 класы пабывалi на экскурсіі ў г.п. Івянец. Там наведалі музей традыцыйных культур, дзе пазнаёміліся з гісторыяй Івянца і раёна, убачылі, як ствараліся гліняны посуд і вырабы ткацтва. Пабывалі на тэрыторыі двух касцёлаў, палюбаваліся іх архітэктурай. Потым наведалі цэхі фабрыкі Слодыч. Пакаштаваўшы свежых смачных цукерак на кандытарскай фабрыцы хлопцы пазнаёміліся з працэсам вытворчасці цукерак і даведаліся гісторыю развіцця прадпрыемства.


