3 лістапада, у дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, вучні нашай школы і выхаванцы лагера "Дружба" здзейснілі экскурсію "У госці да Коласа". Гасцінна сустрэлі нас Акінчыцы і Альбуць. Многа цікавага даведаліся дзеці пра дзяцінства паэта, яго сям'ю, пахадзілі яго сцежкамі, пачыталі і паслухалі творы класіка. Таленавітыя экскурсаводы дапамаглі нам адчуць сапраўдную атмасферу жыцця сям'і паэта.





