Бібліятэкары Валожынскай дзіцячай бібліятэцы правялі экалагічную карусель «З прыродай у мiры будзем жыць». Юныя чытачы даведаліся, што такое экалогія, навошта і як трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы, і які ўплыў чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе, абмеркавалі, як можна захаваць планету Зямля – наш агульны дом, якія экалагічныя праблемы могуць пагражаць людзям і прыродзе, і як гэтага можна пазбегнуць.
Дзеці прынялі ўдзел у экалагічнай віктарыне «Знаўцы прыроды» і праверылі свае веды аб навакольным свеце, здзейснілі займальнае падарожжа ў дзіўны свет насельнікаў царства прыроды: успомнілі імёны літаратурных герояў-жывёл, разгадвалі «лясныя» загадкі і «кветкавыя» рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны, паспрабавалі сябе ў ролі следапытаў. Пазнаёміліся з кніжнай выставай «Запаведны свет прыроды», на якой былі прадстаўлены кнігі аб экалогіі і правілах, якія дапамагаюць зберагчы нашу планету, творы пісьменнікаў-натуралістаў Ігара Акiмушкiна, Віталя Біянкі, Міхаіла Прышвiна і іншых аўтараў. Па старонках кніг можна было адправіцца ў дзіўны свет прыроды: пабываць у запаведніках, прагуляцца па маляўнічых палянах, прайсці па таемных лясных сцежках і пазнаёміцца з насельнікамі лясоў, гор, стэпаў і рэк.


