Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Чарговае рэйдавае мерапрыемства прайшло на тэрыторыі Пяршайскага сельскага савета

08.11.2023

Чарговае рэйдавае мерапрыемства прайшло на тэрыторыі Першайскага сельскага савета.

Ратавальнікі Валожынскага раённага аддзела па НС пабывалі ў дамах катэгорый насельніцтва, якія найбольш схільныя да небяспекі: інваліды, адзінокія грамадзяне, злоўжываючыя. Праверылі работу пажарных апавяшчальнікаў, гатоўнасць печаў да ацяпляльнага сезона, нагадалі вяскоўцам правілы іх эксплуатацыі.

– Для папярэджання пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, гібелі на іх людзей пенсійнага і пажылога ўзросту праводзяцца абследаванні адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. Такім чынам, мы мінімізуем рызыкі ўзнікнення ўзгарання ў жылых дамах, - пракаментаваў старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Валожынскага райаддзела па НС Аляксей Сухадолец. – Рэгулярныя абследаванні адзінокіх пажылых грамадзян, інвалідаў, дапамагаюць зрабіць іх жыццё больш бяспечным і спакайным, – дадаў спецыяліст.

Аматараў тытуню заклікалі не курыць у жылых пакоях, тым больш у стане алкагольнага ап'янення, адзначыўшы, што ланцужок «выпіў-закурыў-заснуў» - прамы шлях да трагедыі. Падчас рэйдаў ратавальнікі нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі, тэлефонныя нумары экстранных службаў, дзеянні пры пажары, уручылі наглядную навучальную прадукцыю.

Паклапаціся пра печ, і яна паклапоціцца пра цябе

Як паказвае практыка, большасць «пячных» пажараў адбываецца з-за няўважлівасці або безадказнасці гаспадароў. Не сакрэт, што печ неабходна рыхтаваць загадзя. Калі вы па нейкіх прычынах не змаглі ці не паспелі, то зрабіце гэта зараз:

– печ, а таксама сценавыя дымавыя каналы ў межах памяшкання і дымавыя трубы на гарышчы неабходна пабяліць;
– коміны печаў трэба чысціць ад сажы ў пачатку ацяпляльнага сезона і затым не радзей аднаго разу ў два месяцы на працягу ацяпляльнага сезону;
– каб выпадкова выпаўшыя падпаленыя вуглі не прывялі да пажару, прыбіце перад топкай на драўлянай падлозе металічны ліст памерамі не меней 50х70 см;
– каб пазбегнуць перакалу, рэкамендуецца тапіць печ 2-3 разы ў дзень. Нельга тапіць з адчыненымі дзверцамі, ужываць для распальвання гаручыя вадкасці, а таксама выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;
– забараняецца таксама сушыць і складаваць непасрэдна на печах і на адлегласці меней паўтара метры ад топачных адтулін абутак, адзенне і любыя гаручыя матэрыялы;
– памятаеце і пра ўгарны газ, які не мае колеру і паху. Ён утвараецца пры любых відах гарэння. Для таго, каб пазбегнуць атручванні, памятайце, што нельга заўчасна зачыняць засланку печаў, т.е. пакуль вуголле цалкам не прагараць. Спыніць топку рэкамендуецца не менш чым за дзве гадзіны перад адыходам да сну.

У выпадку пажару тэлефануйце ратавальнікам па тэлефонных нумарах 101 ці 112.

valozhin.by

Задайте вопрос