4 лістапада Дзень музыкі на высокай ноце завяршыў восеньскую змену ў аздараўленчым лагеры «Сонейка». Хлопцы адгадвалі мелодыі з дзіцячых мультфільмаў, танцавалі на дыскатэцы ў Дорскім сельскім доме культуры, а яшчэ гулялі ў піянербол. Вось так весела і хутка прайшоў апошні дзень лагера.


