8 лістапада адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў старэйшых класаў з выкладчыкам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь на базе ДУА «Гімназія №1 г. Валожына»
Госць расказаў пра асаблівасці вучобы ў ваеннай ВНУ, спецыяльнасці і перспектывы працаўладкавання, сацыяльную абароненасць курсантаў і маладых афіцэраў - абаронцаў Радзімы. Будучым абітурыентам было цікава даведацца аб прахадных балах, новых спецыяльнасцях, арганізацыі побыту і вольнага часу курсантаў, аб магчымасці паступлення дзяўчат.
Была прадстаўлена прэзентацыя пра спецыфіку вучобы на кожным з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У канцы сустрэчы хлопцы маглі задаць пытанні і атрымаць вычарпальныя адказы на іх.





