09.11.2023 навучэнцы нашай школы наведалі ААТ «БелАЗ» у г. Жодзіна - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабываючай і будаўнічай прамысловасці.
Беларускія кар'ерныя самазвалы вядомыя ва ўсім свеце і заваявалі рэпутацыю надзейных транспартных сродкаў нават у самых суровых умовах эксплуатацыі адкрытых кар'ераў па здабычы карысных выкапняў.
Хлопцы наведалі музей, цэхі, дзе адбываецца зборка самазвалаў і пляцоўку, на якой выстаўлены гатовыя самазвалы. Дзецям дазволілі падняцца на самы вялікі ў свеце самазвал грузападымальнасці 450 т. Прыемным сюрпрызам у канцы экскурсіі сталі падарункі - мініяцюрныя копіі БелАЗаў.
Таксама ў г. Жодзіна хлопцы наведалі манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі Купрыянавай. Манумент з'яўляецца адным з самых значных і велічных помнікаў у горадзе Жодзіна. Пяць сыноў выгадавала Анастасія Фамінічна Купрыянава, якія загінулі на вайне за свабоду сваёй Радзімы.
Па шляху дадому хлопцы наведалі мемарыяльны комплекс «Курган славы». На вяршыні ў цэнтры назіральнай пляцоўкі 4 абеліска ў форме штыкоў, якія сімвалізуюць 4 фронты, якія вызвалілі Беларусь летам 1944 года, каменнае кольцы з выявамі партызан і розных родаў войскаў.
Дзень выдаўся насычаным падзеямі, а экскурсіі выклікалі ў хлопцаў захапленне.


