Актыўная палітыка энергазберажэння дазваляе вельмі істотна знізіць спажыванне неаднаўляльных крыніц энергіі і звесці да мінімуму забруджванне навакольнага асяроддзя. У свеце мноства прыкладаў паспяховага прымянення энергазберагальных тэхналогій. Важна зразумець, што праводзіць палітыку энергазберажэння неабходна на ўсіх узроўнях грамадства – ад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый - да кожнага грамадзяніна. Беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў сваёй дзяржавы - абавязак кожнага з нас! У рамках абласной акцыі «Міжнародны дзень энергазберажэння» 11 лістапада ў школе прайшлі тэматычныя пазакласныя мерапрыемствы, экалагічныя гульні, анкетаванне. У ходзе практычных работ навучэнцы знайшлі самыя простыя рашэнні, якія дапамогуць зберагчы энергію. І адно з такіх рашэнняў - гэта навучыцца выкарыстоўваць энергію, якая знаходзіцца ў нашым распараджэнні, настолькі эфектыўна і бяспечна ў адносінах да навакольнага асяроддзя, наколькі гэта магчыма. Галоўнае зразумелі ўсе: мы павінны эканоміць энергію, не толькі дома, але і ў школе, каб запасаў гаручых карысных выкапняў хапіла на больш доўгія тэрміны.
Выхаванцы дзіцячага сада наведалі занятак «Вучымся берагчы энергію». Навучэнцаў 1-2 класаў запрасіла да сябе «Энергетычная эстафета», для навучэнцаў 3-4 класаў праведзена класная гадзіна «Энергарэсурсы краіны мы ўсе эканоміць павінны».
Вучні 5-7 класаў сышліся на рынгу «Энергазберажэнне – наша будучыня!». У 8-11 класах прайшоў марафон «Як зберагчы электраэнергію!».


