У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі раённага аддзела па НС праехалі па маршруце руху гандлёвай аўталаўкі ТАА «Еўраопт», каб нагадаць грамадзянам, якія пражываюць у сельскай мясцовасці Вішнёўскага сельскага савета аб небяспецы курэння ў ложку, а таксама аб захаванні правіл пажарнай бяспекі.

Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на згубнай звычцы «курэння ў ложку» і прывялі прыклады пажараў, прычынай якіх была не патушаная цыгарэта. Нагадалі аб неабходнасці прывесці пячное ацяпленне ў бяспечны стан, правілы бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў, распавялі для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік і паказалі, як праверыць яго працаздольнасць.

- Дзякуй Вам! Нам, пажылым вяскоўцам, вельмі прыемна, што вы нас не забываеце і праводзіце падобныя мерапрыемствы, – пракаментавала жыхарка вёскі Чарневічы.
У завяршэнне мерапрыемстваў грамадзянам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя з правіламі пажарнай бяспекі.



