Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Справа, якой займаюся, патрэбна людзям – яна прыносіць ім карысць

27.11.2023

Апаратчык пастэрызацыі малака Валожынскага вытворчага ўчастка Мінскага малочнага завода № 1 Наталля Макарэвіч родам з Расіі.

Разам з бацькамі пасля заканчэння дзесяці класаў пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь. Быў жнівень, паступіць нікуды не паспела і, каб не губляць год, вырашыла падаць дакументы ў Слуцкае вучылішча харчовай прамысловасці. Вучылася без ахвоты – думала, што ў гэтай галіне ніколі не застанецца. Пасля заканчэння па размеркаванні патрапіла ў Валожын.

Адрабіла пэўны час, выйшла замуж і пераехала ў іншы горад. Але праз сем гадоў усё-такі вярнулася на першае месца працы.

– Не ведаю, як патлумачыць: мне сніўся мой цэх, калектыў, своеасаблівы пах пастэрызаванага малака, – расказвае Наталля Іванаўна. – Усяго гэтага так не хапала. І я зразумела, што вельмі люблю сваю работу, атрымліваю ад яе задавальненне. Справа, якой займаюся, патрэбна людзям – яна прыносіць ім карысць.

Наталля Макарэвіч ўзнагароджана Ганаровай граматай ад КУП “Мінскаблмясамалпрам” – кіруючая кампанія холдынга “Мясамалпрам”.

valozhin.by

Задайте вопрос