Напярэдадні навагодніх свят будуць працаваць ёлачныя кірмашы. Купіць лясную прыгажуню можна будзе ва ўсіх лясніцтвах раёна.
У Валожыне ёлачны базар пачне працу 20 снежня і размесціцца на аўтастаянцы па вуліцы Партызанская, 4.
Плануецца, што ёлачныя кірмашы будуць працаваць з 11.00 да 19.00, але ў гэты графік могуць уносіцца змены ў залежнасці ад размяшчэння гандлёвага аб'екта.
Кошт навагодніх прыгажунь залежыць ад яе вышыні. Арыентыровачна кошт будзе пачынаецца ад 14 рублёў за ялінку да 1 метра. Таксама можна будзе набыць елкі ў кадках.
Валожынскі лясгас гатовы забяспечыць патрэбнасць насельніцтва ў навагодніх дрэвах у поўнай меры. Дарэчы, набыць лясную прыгажуню можна будзе да 31 снежня ўключна.


