Выстава прысвечана гісторыі іўдаізму ў яўрэйскіх мястэчках нашай краіны. Экспанаты прадстаўлены музеем гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.

Выстава прадстаўлена ў выглядзе асобных планшэтаў, на якіх нанесены фота і інфармацыя з гісторыі іўдаізму. Таксама на іх наведвальнікі змогуць убачыць ешывы з Валожына, Міра, Радуня, Мінска, Віцебска, Баранавіч, Ліды і Гродна.
Выстава будзе працаваць да 28 снежня. Музей працуе штодня з 10.00 да 18.00 без абеду.


