Толькі вадаёмы паспелі пакрыцца лёдам, аматары зімовай лоўлі накіраваліся за «нажывай». Нажаль, у пагоні за добрым уловам, шматлікія забываюць меры бяспекі і становяцца ахвярамі падступнага першага лёду.
Каб прадухіліць няшчасныя выпадкі валожынскія ратавальнікі сумесна з працаўніком АСВОД, супрацоўнікам міліцыі і карэспандэнтам раённай газеты «Працоўная слава» арганізавалі прафілактычны рэйд па месцах рыбнай лоўлі.
Удзельнікі рэйду наведалі раку «Альшанка», вадасховішча на рацэ «Заходняя Бярэзіна» і ў г. Валожын. Многія азёры і рэкі не пакрыліся цалкам лёдам, сама таўшчыня лёду таксама не дасягнула бяспечных памераў, але гэта не палохае аматараў рыбалкі. Прафілактычныя гутаркі былі праведзены з тымі, хто адважыўся выйсці на неакрэплы лёд і першае, пра што гаварылася, - задумацца аб сваёй бяспецы, і той няхітры ўлоў не варты, у выпадку надзвычайнай сітуацыі, абарванага чалавечага жыцця.
«Адпраўляючыся на рыбалку бярыце з сабой запас выратавальных сродкаў: камізэльку, вяроўку і шылы для лёду», – акцэнтавалі ўвагу прадстаўнікі рэйдавай групы. – Памятайце, што першы лёд вельмі небяспечны. Чалавеку дастаткова правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, каб усё магло скончыцца вельмі сумна.
Ратавальнікі ўручылі памяткі з правіламі бяспекі на лёдзе, якія будуць надзейнай падказкай у выпадку няштатнай сітуацыі.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Пры ўзнікненні любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах «101» ці «112».


