Свята талентаў «Злучаем сэрцы», прымеркаванае да Дня інвалідаў, адбылося ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
Ганаровымі гасцямі на мерапрыемстве сталі: прадстаўнікі Дэпартамента аховы МУС, кіраўнікі ТАА «IнсепшнIнвест», члены Валожынскага раённага аддзялення партыі «Белая Русь», прадстаўнік сеткі магазінаў «Востраў чысціні і густу» і старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.
Свае таленты ў тэатральных пастаноўках, вакальным і танцавальным майстэрстве з задавальненнем дэманстравалі не толькі нашы хлопцы, якія наведваюць аддзяленне, але і людзі з інваліднасцю з ДУ «Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». ДУА «Валожынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» ўвазе гасцей прадаставіў выставу сувенірнай прадукцыі ручной работы сваіх навучэнцаў.
Сюрпрызам для ўсіх сталі паказальныя выступленні службовых сабак пад кіраўніцтвам кінолагаў Дэпартамента аховы МУС і шоу мыльных бурбалак.
Завяршылася свята талентаў салодкім сталом і чаяваннем.
Выказваем вялікую падзяку ўсім, хто аказаў садзейнічанне пры арганізацыі дадзенага мерапрыемства.


