На сённяшні дзень такое захворванне, як СНІД, вядома ў кожным кутку зямнога шара. Яго справядліва называюць буйнамаштабнай эпідэміяй, чумой 20-га і 21-га стагоддзяў, рэальна пагрозлівай чалавецтву. Кожны год 1 снежня ўвесь свет адзначае дзень барацьбы са СНІДам. Гэта не проста чарговая значная дата ў календары, а дзень смутку па мільёнах памерлых ад гэтай невылечнай хваробы.
Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала гадзіну праблемнай размовы «СНІД: будучыня пад пагрозай». Слухачамі мерапрыемства былі навучэнцы 1 курса ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы каледж». На мерапрыемстве дэманстраваўся відэаролік «Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі і СНІДу».


