У гэтым годзе зялёная прыгажуня, якая будзе ўстаноўлена на плошчы, прымерыць новы дарагі ўбор. Раскошны касцюм набыты жылкамунгасам і каштуе амаль 40 тысяч рублёў.
Камплект святлодыёднага ўпрыгожвання з праграмным кіраваннем парадуе і дарослых, і дзяцей незвычайнай зменай рэжымаў. Святочны настрой - гэта абавязковы атрыбут, які носіць з сабой кожны чалавек перад Калядамі і Новым годам. Таму маленькі куфэрак са звычайнай флэшкай, схаваны пад густымі галінкамі, забяспечыць цудоўнае ператварэнне гаспадыні навагодняй казкі.
Таксама набыты кансолі на суму каля 15 тысяч рублёў у выглядзе шароў і ёлак у колькасці 50 штук для развешвання на ліхтары. Мэта закупкі - асвяжыць вуліцы новымі канструкцыямі на апорах. Такім чынам, папоўнены падменны фонд гарадской ілюмінацыі.
Магчыма, на гэтым навагоднія сюрпрызы для насельніцтва не скончацца. Так што прадчуванне нечаканасцяў павінна стаць прыемным адчуваннем напярэдадні Новага года.


