Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ёлачныя кірмашы ў Валожыне пачнуць працаваць з 20 снежня

07.12.2023

Напярэдадні навагодніх свят будуць працаваць ёлачныя кірмашы. Купіць лясную прыгажуню можна будзе ва ўсіх лясніцтвах раёна.

У Валожыне ёлачны базар пачне працу 20 снежня і размесціцца на аўтастаянцы па вуліцы Партызанская, 4.

Плануецца, што ёлачныя кірмашы будуць працаваць з 11.00 да 19.00, але ў гэты графік могуць уносіцца змены ў залежнасці ад размяшчэння гандлёвага аб'екта.

Кошт навагодніх прыгажунь залежыць ад яе вышыні. Арыентыровачна кошт будзе пачынаецца ад 14 рублёў за ялінку да 1 метра, ад 1,1 да 2 м — 16 рублёў; ад 2,1 да 3 м — 20 рублёў; ад 3,1 да 4 м — 45 рублёў; ад 4,1 да 5 м — 200 рублёў. Елка калючая ў кадцы - 50 руб., елка еўрапейская ў кадцы - 35 руб. Букет навагодні — 6 рублёў. Навагодні вянок з елкі звычайнай - 6 руб. Навагодні вянок з елкі калючай - 10 руб.

Валожынскі лясгас гатовы забяспечыць патрэбнасць насельніцтва ў навагодніх дрэвах у поўнай меры. Дарэчы, набыць лясную прыгажуню можна будзе да 31 снежня ўключна.

valozhin.by

Задайте вопрос