Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» пройдзе ў Валожынскім раёне

12.12.2023

Як распавяла першы сакратар PK OO «БРСМ» Дар'я Нахай:

— Нашай традыцыйнай маладзёжнай ініцыятывай мы ўносім свой уклад у скарбонку добрых спраў нацыянальнага навагодняга дабрачыннага праекта «Нашы дзеці». Бо яе галоўная задача - акружыць цяплом і клопатам маленькіх жыхароў усёй краіны. Старт акцыі будзе дадзены 15 снежня. Традыцыйна святочныя праграмы ўпрыгожыць сімвал акцыі - чырвоныя рукавічкі. Акцыя працягнецца па 9 студзеня. Раённы камітэт БРСМ арганізоўвае збор навагодніх падарункаў, цацак, якія развіваючых гульняў, канцылярскіх прылад, спартыўных тавараў дзецям-сіротам, шматдзетным сем'ям, дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзіцячым дамам сямейнага тыпу. Праект «Цуды на Каляды» БРСМ праводзіць разам з Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй.

Удзел у акцыі можа прыняць любы ахвочы, для гэтага неабходна сабраць канцылярскія тавары, сродкі асабістай гігіены, настольныя гульні, цацкі, кнігі, спартыўны інвентар, салодкія падарункі.

Прыём падарункаў ажыццяўляецца па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды 2, каб 404, тэл. 80(1772)54-0-27.

valozhin.by

Задайте вопрос