Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Спектакль "Чароўны лес"

18.12.2023

15 снежня ў Сівіцкай сельскай бібліятэцы быў паказаны спектакль "Чароўны лес". Актыўны ўдзел прынялі дзеткі з дзіцячага сада, а таксама школьнікі 1-5 класаў.  З пачатку дзецям расказалі пра тэатр, тры званкі і апладысменты, а потым адбыўся сам спектакль.  Пасля спектакля дзеці згулялі ў гульню “Хто шыбчэйшы: дрэва або бензапіла?” Дзеці ратавалі дрэва ад пілы. Такім чынам адбыўся міні ўрок па экалогіі. Потым быў майстар клас па вырабе свайго асабістага дрэва, гульня ў тэатр ценяў, разважанні аб тым, што такое шчасце для кожнага (каму макароны, а каму і цукеркі). Усе удзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія падарункі і хатняе заданне.

Задайте вопрос