Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Маладыя спецыялісты АПК пазнаёміліся з гістарычнай і культурнай спадчынай Валожына

26.09.2025

Азнаямленчую экскурсію па Валожыне для маладых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу арганізаваў Турыстычны інфармацыйны цэнтр Валожынскага раёна. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з багатай гісторыяй і культурнай спадчынай горада.

25930b85-957f-413d-a7a9-9afdcbd61a1e-e1758712728681-1024x640.jpg

Аглядная экскурсія стартавала з гістарычнага цэнтра Валожына, дзе ўдзельнікі змаглі ўбачыць архітэктурныя помнікі.

70c126c0-bd7d-4dde-b760-41798f9c67d0-e1758712767115-1024x640.jpg

Пасля знаёмства з аб'ектамі культурнай спадчыны маладыя спецыялісты наведалі Валожынскую ешыву. Яны даведаліся гісторыю навучальнай установы, азнаёміліся з артэфактамі, якія захоўваюцца ў сценах іешыбота і выбітнымі асобамі.

a38c7d11-041e-48a5-afdf-4ae5393936b9-e1758712962368-1024x640.jpg

У завяршэнні экскурсіі адбыўся майстар-клас па ткацтве "Пояса на ніту". Удзельнікі даведаліся аб гістарычным ужыванні паясоў і ўбачылі непасрэдны працэс стварэння. Таксама маладыя людзі змаглі зрабіць уласнымі рукамі "анёлаў-ахоўнікаў".

29328b59-3402-4de7-a1cb-b774ab1a2ac6-e1758712853294-1024x640.jpg

Для жадаючых паспрабаваць сябе ў няпростым рамястве была прадастаўлена магчымасць прыкласці руку да стварэння пояса. Варта адзначыць, што ў 2016 годзе традыцыі ткацтва пояса ў Валожынскім раёне быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

dafb0f47-42ee-4680-9e44-13ba71e71aa1-e1758712885810-1024x640.jpg

Крыніца

Задайте вопрос