Дзмітрый Аляксандравіч нарадзіўся 6 сакавіка 1980 года ў г. Нясвіжы Мінскай вобласці. У 2002 годзе скончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, у 2012 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2002 па 2004 год займаў пасаду інжынера інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Уздзенскага РАНС, з 2004 па 2007 – начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Уздзенскага РАНС. З 2007 года па 2025 год узначальваў Уздзенскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
27 кастрычніка Дзмітрыя Цітко асабістаму складу Валожынскага РАНС прадставіў першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Віталь Пекурын.


