Менш за месяц да важнай палітычнай падзеі – Другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. Адно з асноўных пытанняў – праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучую пяцігодку. Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2026-2030 гадах абмеркавалі з дэлегатамі УНС ад Мінскай вобласці 26 лістапада.
Віталь Бычкоўскі, старшыня райвыканкама:
- Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку – вынік доўгай і карпатлівай працы, у якую ляглі і прапановы дэлегатаў, і самае галоўнае – меркаванні жыхароў, выказаныя на сустрэчах у рамках Усебеларускага народнага сходу. Менавіта такая адкрытая размова, калі дэлегаты маглі наўпрост задаць хвалюючыя пытанні, да прыкладу, міністру эканомікі Юрыю Чабатару, і дазваляе зрабіць выніковы дакумент па-сапраўднаму рабочым і народным. У ходзе абмеркавання прагучалі ключавыя тэмы, якія з'яўляюцца прыярытэтамі для жыхароў Мінскай вобласці.
Пытанне асфальтавання жвіровых дарог, якое тычыцца абсалютна кожнага, было ўзнята справядліва і своечасова. Наша агульная задача – у цесным узаемадзеянні з усімі зацікаўленымі адшукаць дадатковыя рэсурсы, каб прывесці дарожную сетку ў адпаведны стан.
Прагучала прапанова аб будаўніцтве жылля як у малых гарадах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч жыхароў, так і ў сельскай мясцовасці з выкарыстаннем паніжаных ставак рэфінансавання – магутны і правільны стымул для замацавання на сяле маладых спецыялістаў і сем'яў. А гэта, у сваю чаргу, – прамая аснова для ўстойлівага развіцця аграпрамысловага комплексу, падмурка эканомікі і нашага рэгіёна.
Гаворачы аб развіцці сельскай гаспадаркі, трэба дакладна разумець: наш раён – аграрны, а таму адна з ключавых задач – тэхналагічнае пераўзбраенне. Тут трэба актыўна працаваць над будаўніцтвам новых малочна-таварных комплексаў, шырокім укараненнем перадавых тэхналогій у земляробстве. Пры гэтым мы павінны максімальна эфектыўна выкарыстоўваць наша выгаднае размяшчэнне для прыцягнення інвестараў і, вядома, у поўнай меры раскрываць унікальны турыстычны патэнцыял раёна, робячы яго прывабным для гасцей.
Выніковая мэта ўсіх гэтых мер, як і закладзена ў праекце праграмы, – паслядоўнае павышэнне якасці жыцця кожнага жыхара краіны. Будзем планамерна працаваць над іх рэалізацыяй, адаптуючы агульнадзяржаўныя задачы да ўмоў нашага раёна. Таму што менавіта рэгіёны, якія дынамічна развіваюцца, з'яўляюцца асновай суверэннай і квітнеючай Беларусі.
Крыніца


