Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пад знакам натхнення: у Валожыне адбыўся творчы вечар Аксаны Мітрошчанкавай

09.12.2025

5 снежня у Валожынскім раённым цэнтры культуры адбылося свята, створанае з любоўю і шчырасцю. Тут прайшоў творчы вечар члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Аксаны Мітрошчанкавай.

«Цветочный луг моей души» – гэтая назва цалкам адлюстравала тое, што адбывалася: шчырасць, цеплыня і краса паэтычнага слова.

Пачатак імпрэзы быў вельмі ўрачыстым і цёплым: Аксану Мітрошчанкаву горача вітала выконваючая абавязкі дырэктара Валожынскага раённага цэнтра культуры Вераніка Ляшкевіч.

Асаблівую душэўнасць вечару надалі юныя вядучыя: Ганна Карсакова, Уладзіслаў Сліж, Анастасія і Глеб Венславовіч, якія з вялікай любоўю вялі праграму. Вершы Аксаны, якія краналі сэрца, гучалі не толькі ў выкананні аўтара, але і маленькіх артыстаў: Каці Карсаковай, Ані Шамагонавай і Наташы Пасекі. А за жывы і вясёлы інтэрактыў, які не даваў сумаваць нікому, адказвалі Ксенія і Кацярына Турляй.

photo_2025-12-08_15-18-03-1024x768.jpg

photo_2025-12-08_15-14-01-1024x683.jpg

Вечар быў напоўнены шматлікімі падарункамі. Музычны сюрпрыз для Аксаны падрыхтаваў аўтар і выканаўца Дзмітрый Завацкі, а калегі па пяру з творчага калектыву «Рунь» падарылі цёплыя словы і шчырыя віншаванні.

photo_2025-12-08_15-14-01-2-1024x683.jpg

Сапраўдным знакам павагі і творчай салідарнасці сталі вершы, напісаныя спецыяльна для Аксаны і ўручаныя ёй членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыяй Шакун і Наталляй Жызнеўскай. Віншаванне ад калег па працы з Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў перадала намеснік дырэктара Валянціна Андрыеўская.

Шматлікія госці прыйшлі з падарункамі, а сяброўкі паэткі даслалі шчырыя відэавіншаванні. Гэта быў вечар, дзе паэзія аб’яднала ўсіх, пакінуўшы ў памяці непаўторнае адчуванне радасці, цеплыні і натхнення. Дзякуй усім, хто падзяліў гэты «кветкавы луг» з Аксанай Мітрошчанкавай!

Источник: https://valozhin.by/08122025/pad-znakam-nathnennya-u-valozhyne-adby%d1%9esya-tvorchy-vechar-aksany-mitroshchankavaj/

Задайте вопрос