Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дэлегацыя Валожынскага раёна прымае ўдзел ва УНС

18.12.2025

Дэлегацыя Валожынскага раёна 18-19 снежня прыме ўдзел у другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу. Наш рэгіён прадстаўляюць дэлегаты:

Віталь Бычкоўскі - старшыня Валожынскага райвыканкама;

Таццяна Ціганіна - старшыня савета Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў;

Аляксандр Скапец - начальнік станцыі "Валожын" УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі", дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Гародзькаўскай выбарчай акрузе №3.

Таццяна Акушко - загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.

500 2

Валожынская дэлегацыя прымае ўдзел у маштабнай выставе дасягненняў рэспублікі "Мая Беларусь".

501 1

502 1

503 1

У гэтым годзе экспазіцыя будзе падзелена на тры блокі. Першы з іх - інсталяцыі і фотазоны. Наведвальнікі выставы ўбачаць інсталяцыю ў выглядзе карты Беларусі са знакавымі аб'ектамі, узведзенымі за гады незалежнасці краіны. У вялікай выставачнай зале будзе экспазіцыйны блок у выглядзе васьмі буйных лакацый, прысвечаны ключавым галінам. У малой зале прадстаўлена экспазіцыя, якая раскрывае прыгажосць і турыстычны патэнцыял краіны. Выстава праходзіць у Міжнародным выставачным цэнтры ў Мінску і працягнецца да 23 лютага.

image 79 e1766059794239 1024x640

У першы дзень будзе заслуханы зварот Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і парламента. У другі дзень запланавана зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Яе прадставіць прэм'ер-міністр, які, у прыватнасці, таксама зробіць справаздачу аб выкананні праграмы папярэдняй пяцігодкі. У ліку іншых тэм парадку дня УНС - разгляд шэрагу кадравых пытанняў.

Крыніца

Задайте вопрос