Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя жыхары Валожынскага раёна!

31.12.2025

Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячымі 2026 годам і светлым святам Раства!

Гэтыя святы былі і застаюцца самымі чароўнымі і доўгачаканымі. Кожны адыходзячы год пакідае за сабой рэалізаваныя праекты, пэўныя дасягненні як у прафесійнай дзейнасці, так і ў асабістым жыцці і, вядома, прыемныя ўспаміны.

Мы шчыра дзякуем кожнаму, хто сваёй штодзённай працай, адказнасцю і любоўю да сваёй малой радзімы будаваў сучаснасць і будучыню нашага краю. У 2026 годзе нас чакаюць новыя мэты і амбіцыйныя задачы. Няхай надыходзячы год стане для кожнага з вас годам новых магчымасцяў, натхнення і асабістых перамог! Няхай у вашых дамах пануюць мір, дастатак і згода, а блізкія заўсёды будуць побач, дораць падтрымку і ўсмешкі.

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, веры ў сябе і ў наш агульны поспех!
Са святам і шчаслівага Новага года!

Валожынскі раённы выканаўчы камітэт
Валожынскі раённы Савет дэпутатаў

Крыніца

Задайте вопрос