Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прыцягненне інвестыцый і развіццё "зялёных" тэхналогій: Валожынскі раён азначыў новыя перспектывы супрацоўніцтва

23.01.2026

У Валожыне адбылася рабочая сустрэча старшыні райвыканкама Віталя Бычкоўскага з кіраўніцтвам кампаніі ТДА "Экалогія горада". Удзел у дыялогу таксама прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Маркевіч.

Кампанія "Экалогія горада", якая працуе на рынку ўжо 20 гадоў, прапануе поўны комплекс паслуг у сферы абыходжання з адходамі – ад перапрацоўкі металалому да дэмантажу аб'ектаў. Кампанія строга прытрымліваецца экалагічных норм і стандартаў.

d4b3fb9d 15a8 4f08 aeb4 2cc15a1b26b3 1024x577

Сустрэча, як адзначылі яе ўдзельнікі, прайшла ў адкрытай і канструктыўнай атмасферы. Віталь Генадзьевіч выказаў зацікаўленасць раёна ў прыцягненні менавіта такіх адказных інвестараў, чыя дзейнасць прыносіць комплексную карысць: умацоўвае эканоміку, стварае новыя працоўныя месцы і спрыяе ўстойліваму развіццю тэрыторыі.

image 72 1024x577

З боку кампаніі ў перамовах удзельнічалі заснавальнік Віталь Броўка, кіраўнік службы заказчыка Андрэй Русакоў і дарадца Андрэй Худык.

image 73 1024x577

У ходзе дыялогу былі вызначаны патэнцыйныя напрамкі супрацоўніцтва. Кампанія гатова разгледзець рэалізацыю на тэрыторыі раёна інвестыцыйнага праекта па стварэнні сучасных вытворчых магутнасцяў для перапрацоўкі тэкстыльных і палімерных адходаў. Для гэтага інвестару неабходная прамысловая зона з участкам не менш аднаго гектара і магчымасцю тэхналагічнага далучэння да энергасетак. Наяўнасць гатовых капітальных будынкаў паскорыць старт праекта, аднак кампанія таксама разглядае варыянт будаўніцтва хуткаўзвадзiмых канструкцый. Важна, што прымяняемыя тэхналогіі з'яўляюцца бяспечнымі і не наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць не толькі вырашыць важныя экалагічныя задачы па перапрацоўцы адходаў, але і стварыць новыя працоўныя месцы з годным узроўнем аплаты працы.

"Мы цалкам адкрытыя для дыялогу і сумеснай работы", – падкрэсліў старшыня райвыканкама Віталь Бычкоўскі.

image 75 1024x577

"У сваю чаргу, мы бачым у Валожынскім раёне добры патэнцыял і надзейнага партнёра", – рэзюмаваў заснавальнік кампаніі "Экалогія горада" Віталь Броўка.

Гэтая сустрэча стала чарговым практычным крокам у рэалізацыі стратэгіі Валожынскага раёна, накіраванай на прыцягненне інвестыцый, стварэнне сучасных вытворчасцяў і павышэнне экалагічнай эфектыўнасці. Супрацоўніцтва з дасведчаным партнёрам адкрывае перад рэгіёнам новыя магчымасці для эканамічнага росту і паляпшэння якасці жыцця яго насельніцтва.

Вераніка Загорская, фота аўтара

Крыніца

Задайте вопрос