Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Іешыва, "Скарбніца" і савецкая спадчына: тры грані Валожына ўбачылі ўдзельнікі Зорнага паходу

30.01.2026

Сёння студэнтаў БДПУ хлебам-соллю сустрэла сярэдняя школа №1. Цёплая атмасфера панавала з першых хвілін зносін. Наперадзе ўсіх чакалі творчасць, майстар-класы і незабыўныя хвіліны ўзаемадзеяння.

d97a47b2 bc8b 486b a7d0 ddcdbc968bec e1769749112991 1024x640

Канцэртная праграма ў актавай зале вылілася ў грандыёзнае шоу тыпу "ВАУ". Гледачам не хапала месца. Гучныя апладысменты не змаўкалі на працягу ўсяго выступлення гасцей.

a6ec9d70 b7d4 4b53 9b52 18e65c6fd68b e1769749148767 1024x640

Кульмінацыяй праграмы стаў танцавальны флэш-моб, які захапіў сваёй дынамічнасцю глядзельную залу.

f6c9c73a fda2 4cf3 8ab2 51f91678d80d e1769749181510 1024x640

0467ad14 8b13 4bc0 9a67 926ee19f78f7 e1769749395230 1024x640

Навучэнцы прымалі артыстаў з максімальнай ступенню шчырасці і прызнання таленту дзяўчат.

63a1ba75 80a5 48b0 8f34 a11145377760 e1769749207210 1024x640

Таксама канцэрт студэнтаў БДПУ прайшоў і для гімназістаў, чым завяршыў цыкл сустрэч са студэнтамі БДПУ ва ўстановах сярэдняй адукацыі горада Валожына.

257d8786 28b3 46bb b854 dbdef08fad49 e1769749234383 1024x640

Захапілі школьнікаў і майстар-класы. Для кожнага ўзросту было прапанавана сваё заданне. "Мастацтва жэсту", "Нябачны свет" па тэхніцы чытання і лісты Брайля, трэнінг "Уключэнне ў інклюзіўнае асяроддзе" і іншыя. Уменне ўцягнуць рабят у працэс пазнання свету людзей з асаблівасцю сведчыць аб не выпадковым выбары прафесіі кожнага з прадставіўшых свой напрамак.

68711c7b afea 40e8 86b2 571543394ade e1769749263465 1024x640

У гэты ж дзень для педагогаў і дэфектолагаў устаноў адукацыі ў раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў круглы стол "Актуальныя пытанні навучання і выхавання дзяцей з засмучэннямі аўтыстычнага спектру ва ўмовах рэалізацыі прынцыпу інклюзіі ў адукацыі" з удзелам кандыдата педагагічных навук, дацэнта Вольгі Светлаковай.

50 3

Насычаны прадуктыўны дзень завяршыўся агляднай экскурсіяй па значных месцах раённага цэнтра. Турыстычны інфармацыйны цэнтр пазнаёміў удзельнікаў Зорнага паходу з жамчужынамі рэгіёна. Касцёл Святога Юзафа, Палацавы ансамбль Тышкевічаў, Валожынская iешыва. Што можа быць каштоўней самой гісторыі.

52 2

Госці таксама наведалі "Скарбніцу", дзе пазнаёміліся з мастацтвам пляцення паясоў на ніту, а таксама акунуліся ў мінулае эпохі савецкіх часоў.

53 1

54 1

Час прайшоў незаўважна і адназначна з карысцю.  Хай наш горад запомніцца тым, хто прыехаў сюды ўпершыню, толькі самымі лепшымі сваімі бакамі. І не важна, што зімовая пара дыктуе свае ўмовы надвор'я, бо для дапытлівых і імкнучыхся да пазнання новага маладых сэрцаў не можа быць ніякіх перашкод.

55 1

Фатаграфій - мора, а уражанняў - яшчэ больш!

Кацярына Кароль, фота аўтара

Крыніца

Задайте вопрос