Для кагосцi гэта проста статус, а для нас — дзясяткі праведзеных майстар-класаў, бяссонныя ночы перад выставамі і бясконцая любоў да таго, што мы робім. Мы не проста захоўваем старыя рэчы, мы захоўваем жывую душу нашых традыцый.

Мы ганарымся тым, што Івянец гучыць гучна! Статус "лепшых" для нас — гэта не падстава расслабляцца, а стымул падымаць планку яшчэ вышэй. Дзякуй калегам за падтрымку і нашым гасцям за тое, што выбіраеце нас.

Наперадзе шмат планаў і новых праектаў. Заставайцеся з намі!


