На калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама былі падведзены вынікі абласнога агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва за 2025 год.

У намінацыі "Амбулаторыі ўрача агульнай практыкі з зонай абслугоўвання да 1600 чалавек" перамога прысуджана Вішнеўскай амбулаторыі агульнай практыкі УАЗ "Валожынская цэнтральная раённая бальніца".
Перамога ў такім конкурсе - лепшае пацвярджэнне таго, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, для якіх якасць дапамогі і добразычлівасць да пацыентаў стаяць на першым месцы.
Далучаемся да віншаванняў! Жадаем здароўя і новых прафесійных перамог!
Крыніца


