Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З 4 сакавіка в. а. дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Агра-Дубінскае" прызначаны Віктар Леонік

04.03.2026

З 4 сакавіка 2026 года выконваючым абавязкі дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Агра-Дубінскае" прызначаны Віктар Леонік.    

Атрымаўшы адукацыю ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, Віктар Іванавіч у сельскагаспадарчай сферы чалавек вопытны і бывалы.    

Пачынаў з заатэхніка, заатэхніка-селекцыянера, галоўнага заатэхніка ў розных гаспадарках Магілёўскай і Мінскай абласцей. Пазней у 2011-2017 гадах працаваў на пасадах намесніка старшыні па вытворчасці, старшыні кааператыва, кіраўніка КСУП "Юрацішкі" Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.    

Затым у перыяд з 2017-га па 2018-ы год працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ "Слуцкі мясакамбінат", а з 2018 па 2022 гады паэтапна ў гаспадарках дырэктарам УСП "Новы Двор-Агра" і намеснікам дырэктара КСУП "Суботнікі".    

У 2022 годзе Віктар Іванавіч уступіў на пасаду першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага райвыканкама. З 2024 па 2026 год Віктар Леонік працаваў у ТАА "Сцісхо Пінскае" Брэсцкай вобласці.

Крыніца

Задайте вопрос