Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскім раёне дадзены старт інклюзіўнаму праекту "Мы — разам"

13.03.2026

12 сакавіка ў Валожынскім раёне адбылася знакавая падзея для сацыяльнай сферы рэгіёна. Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнікі трох устаноў падпісалі пагадненне аб партнёрстве, даўшы афіцыйны старт новаму інклюзіўнаму праекту "Мы — разам".

20260312550001

Ініцыятарамі аб'яднання выступілі Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) і аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Валожынскага ТЦСАН. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі гэтых арганізацый, сімвалічна змацаваўшы намер працаваць на агульную будучыню.

Галоўная мэта новага праекта — сціраць існуючыя межы ў зносінах і ствараць роўныя магчымасці для ўсіх жыхароў раёна, незалежна ад асаблівасцяў здароўя. Аб'яднаўшы свой прафесійны вопыт і рэсурсы, спецыялісты трох устаноў маюць намер укараняць новыя фарматы ўзаемадзеяння, творчасці і падтрымкі для людзей з інваліднасцю.

20260312560003

Як адзначылі ўдзельнікі сустрэчы, стварэнне такога траістага саюза — важны крок на шляху да фарміравання па-сапраўднаму інклюзіўнага грамадства ў Валожынскім раёне. Плануецца, што ў рамках праекта "Мы — разам" будуць праходзіць сумесныя мерапрыемствы, майстар-класы і сустрэчы, якія дапамогуць умацаваць сяброўскія сувязі і зрабіць асяроддзе больш даступным і добразычлівым для кожнага. 

Крыніца

Задайте вопрос