Сілавому блоку Валожыншчыны прадставілі новага начальніка раённага аддзела Следчага камітэта. Загадам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з 19 сакавіка на гэтую пасаду прызначаны Дзмітрый Васільевіч Казакоў.

Дзмітрый Казакоў з'яўляецца выхадцам Віцебска. Ажыццяўляў службовую дзейнасць на пасадах следчага і кіраўніка структурных падраздзяленняў абласнога цэнтра. Кіраўніцтва ўпэўнена, што назапашаны вопыт і прафесійныя якасці Дзмітрыя Васільевіча дазволяць яму паспяхова працаваць на новым месцы.

Прадстаўляючы новага кіраўніка, старшыня райвыканкама Віталь Бычкоўскі адзначыў, што з прыходам Дзмітрыя Казакова фарміраванне абноўленага сілавога блока раёна завершана:
На самай справе ў нас склалася паўнавартасная, згуртаваная каманда, якая будзе працаваць на карысць нашага раёна, вобласці і краіны. Усе працаздольныя, паглыбіліся ў сітуацыю, наладжана камунікацыя. Упэўнены, вы таксама знойдзеце агульную мову.
Кіраўнік раёна падкрэсліў, што дзверы райвыканкама заўсёды адкрыты для канструктыўнага дыялогу, і паабяцаў садзейнічанне ў вырашэнні як службовых, так і сацыяльна-бытавых пытанняў.
Віталь Бычкоўскі таксама адзначыў, што Валожынскі раён — адзін з турыстычных хабаў Мінскай вобласці.
У нас ёсць усё: шчодрая прырода, заказнік "Налібоцкі" і багатая гісторыя. Упэўнены, прыступіўшы да працы, вы адразу ж ацэніце прыгажосць гэтага краю.
Крыніца


