Член Савета Рэспублікі Наталля Глінская правяла прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, у Валожынскім раённым выканаўчым камітэце 23 красавіка.
Да сенатара звярнуліся грамадзяне па пытаннях "узаконьвання" самавольнаўзведзеных будынкаў, устаноўкі новых малых архітэктурных форм для арганізацыі вольнага часу дзяцей, уладкавання пешаходных дарожак уздоўж праезнай часткі дарогі для забеспячэння бяспекі пешаходаў. Пытанні былі старанна разгледжаны сумесна з запрошанымі спецыялістамі, заяўнікам дадзены тлумачэнні і рэкамендацыі. Па асобных пытаннях намечаны шляхі вырашэння. Усе пытанні ўзятыя пад кантроль.

— Асабісты прыём грамадзян — гэта інструмент, які дазваляе адчуць пульс кожнага канкрэтнага раёна, кожнай вуліцы і сям'і. Для сенатара, які прадстаўляе ў Савеце Рэспублікі інтарэсы рэгіёна — гэта вышэйшая форма палітычнай адказнасці. Калі пасля ўмяшання сенатара вырашаюцца праблемы, у людзей нараджаецца не абстрактная вера ў светлую будучыню, а канкрэтнае давер да канкрэтнай улады. За кожным зваротам стаіць чалавечы лёс. І першая задача сенатара — пераключыцца на мову эмпатыi. Іншы раз грамадзяніну трэба не толькі вырашэнне праблемы, але і справядлівы дыялог, адчуванне, што яго голас пачуты на самым версе. Асабісты прыём становіцца іспытам на чалавечнасць і прафесіяналізм. Гэта інструмент, які ператварае сухую літару закона ў жывую тканіну сацыяльнай справядлівасці. Пакуль парламентарыі выходзяць на прамую сувязь з людзьмі, слухаюць іх надзённыя праблемы і бяруць на сябе адказнасць за іх рашэнне — наша ўлада застаецца народнай, а краіна — адзінай і моцнай. Бо моцная дзяржава пачынаецца не з танкаў і ракет, а з своечасова вырашанай праблемы канкрэтнай сям'і, — адзначыла сенатар.


