У аграпрамысловым комплексе Валожынскага раёна з'явіўся першы тысячнік. Значнага вытворчага рубяжа дасягнуў кіроўца КСУП "Пяршаі-2014" Юрый Маркевіч. Урачыстае віншаванне з гэтым важным дасягненнем адбылося на працоўным месцы працаўніка. Першым павіншаваць Юрыя Маркевіча прыбыў старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Віталь Бычкоўскі. Віталь Генадзевіч падзякаваў кіроўцу за добрасумленную працу і прафесійнае майстэрства, якія дазволілі дасягнуць высокіх паказчыкаў, а таксама ўручыў падзяку і каштоўны падарунак.
Да слоў віншаванняў далучыліся дырэктар сельгаспрадпрыемства Валерый Мельнік і старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Вікенцій Адамовіч. Кіраўнікі адзначылі, што вынік Юрыя Маркевіча з'яўляецца яркім прыкладам адказных адносін да справы і служыць годным арыенцірам для ўсіх работнікаў аграрнай сферы раёна.
Віншуем Юрыя Маркевіча з заслужаным прызнаннем і жадаем новых працоўных поспехаў!






