Алёна і Анастасія Рыснік — дэманстравалі тонкае майстэрства ткацтва пояса «на ніту»;
Таццяна Задрэйка — пазнаёміла гасцей зтрадыцыйнай беларускай лялькай;
Ірына Капуста — прадставіла прыгажосць ганчарнага рамяства.
На працягу ўсяго фестывалю майстры не толькі дзяліліся мясцовымі адметнасцямі праз выставы вырабаў, але і праводзілі займальныя майстар-класы, у якія ахвотна ўключаліся і дарослыя, і дзеці.
Асаблівай падзеяй стала работа кампетэнтнага журы, у склад якога ўваходзілі навукоўцы-этнографы і спецыялісты ў галіне традыцыйнай культуры. Эксперты высока ацанілі ўклад майстроў Валожыншчыны ў захаванне культурнай спадчыны, пераемнасць пакаленняў і высокі прафесійны ўзровень.
Вынік гэтай шматгадовай творчай працы — ганаровы дыплом Лаўрэата III ступені!
Шчыра віншуем нашых пераможцаў і жадаем ім новых творчых узлётаў!





