Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Валожын далучыўся да грамадска-палітычнага марафону "17 граняў адзінства"

14.09.2026

12 верасня ў Валожыне адбыўся грамадска-палітычны марафон "17 граняў адзінства", прымеркаваны да святкавання Дня народнага адзінства.

Нагадаем, маштабная акцыя стартавала 15 жніўня па ініцыятыве Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь2. Назва марафону сугучна даце свята - 17 верасня. Маршрут патрыятычнага праекта ахоплівае 17 гарадоў Беларусі, і вось эстафету прыняў наш горад.

На цэнтральнай пляцоўцы мерапрыемства працавалі інтэрактыўныя і выставачныя лакацыі. Жыхары і госці Валожына змаглі пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю, прыняць удзел у тэматычных актыўнасцях і цікава правесці час у коле землякоў.

Асаблівыя словы падзякі і ўдзячнасці прагучалі ў адрас людзей, якія сваёй самаадданай працай і любоўю да малой радзімы робяць наш край лепшым і прыгажэйшым. У рамках урачыстай часткі падзячнымі лістамі былі ўзнагароджаны ганаровыя жыхары вуліц 17 верасня.

Яркім акордам свята стала выступленне музычных калектываў Валожынскага раёна. Артысты падарылі прысутным душэўныя нумары, стварыўшы непаўторную атмасферу цяпла і адзінства.

Галоўным вынікам сустрэчы стала ўсведамленне таго, што Беларусь - гэта адзіны народ. Мы моцныя, калі мы разам, калі шануем традыцыі і ганарымся сваёй краінай.

Віншуем усіх з надыходзячым Днём народнага адзінства! Няхай у кожным доме пануюць мір, згода і дабрабыт. Са святам, дарагія беларусы!

Задайте вопрос